За дабрыню – дабрынёй

Кроплі дажджу
Затрымаліся ў травах,
Ім падалі непаўторнасць сваю…

Сярод знаёмых
І стомленных твараў
Я ў задумленні стаю.

Як мне аддячыць за ласку,
За дабрыню – дабрынёй,
І за жыццё, нібы казку,
Што назаўсёды са мной?

Сорам так часта спыняцца,
На паўдарозе стаяць!
Ці не пара паспяшацца
Што назапасіў – аддаць?

Жаўранкі кружаць у небе,
Песняй бясконцай звіняць:
Думаць аб блізкіх больш трэба,
Трэба іх больш шанаваць!

Неасцярожнае слова,
Злы і чужы пагляд -
Іхні прысуд суровы
Можна забыць? Наўрад!

Я ўглядаюся ў твары,
Вочы маіх сяброў,
Каб не зрабіць ахвярай
Вернасць іх і любоў.

Ясны праменчык сонца
Зноў засвяціў упарта,
Нібы хацеў праверыць,
Што мае словы варты.

 

 

Дальше